Ідэя стварэння сямейных клубаў узнікла ў пачатку 2000-х гадоў, калі грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" пачала праводзіць праграму "Маці і дзіця". На той момант яднаючым стрыжнем было здароўе. Цэлыя сем'і праходзілі навучанне, абследаванні, дзяліліся вопытам і парадамі, як заставацца здаровым у рэгіёне, які пацярпеў ад радыяцыі, дзеці з мамамі ездзілі на аздараўленне ў санаторыі. Аднак у жыцці людзей раёна шмат іншых праблем, якія лепш вырашаць разам.
О семейных клубах
Клуб заснаваны вясной 2015 года ў в. Краснае. Асноўныя напрамкі работы: радыяцыйная бяспека і здаровы лад жыцця. Кіраўнік і сябры клуба праводзяць актыўную работу па распаўсюджванні ведаў пра бяспечную жыццядзейнасць у раёне і папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Кіруе клубам Таццяна Катлабай.
Клуб створаны зімой 2015 года пры Буркоўскім доме культуры. Асноўныя напрамкі работы: захаванне і папулярызацыя традыцыйнай культуры. Клуб аб'ядноўвае людзей усіх узростаў , тым самым падтрымлівае сувязь пакаленняў і забяспечвае перадачу традыцыйных каштоўнасцяў ад старэйшага пакалення малодшаму. Кіруе клубам Любоў Дубатдзел.
Клуб заснаваны 1 чэрвеня 2015 пры Мікуліцкім сельскім доме культуры. Асноўныя напрамкі работы: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі, арганізацыя краязнаўчага руху. Сябры клуба актыўна вывучаюць гісторыю сваёй вёскі, роду, сваёй сям'і і з задавальненнем дзеляцца гэтымі ведамі з аднавяскоўцамі і іншымі жыхарамі раёна падчас акцый і мерапрыемстаў. На сённяшні дзень у клуба 15 сябраў ад 25 да 45 гадоў. Кіруе клубам Надзея Гананайка.
Клуб створаны ў лютым 2015 года ў в. Сялец. Асноўныя напрамкі работы: экалагічнае земляробства і жывёлагадоўля, здаровае харчаванне. Клуб аб'ядноўвае жыхароў раёна, якія актыўна ўкараняюць сучасныя сельскагаспадарчыя тэхналогіі ў сваіх асабістых падсобных гаспадарках. Кіраўнік клуба - Наталля Савенок.
Клуб створаны ў сакавіку 2015 года ў в. Пераносы. Асноўныя напрамкі работы: садаводства і сельскае прадпрымальніцтва. Клуб аб'ядноўвае 30 сямей, якія ў сваіх асабістых падсобных гаспадарках вырошчваюць ягады для далейшай перапрацоўкі і рэалізацыі. Кіраўнік клуба - Жанна Чубса.
Клуб заснаваны ў лютым 2015 года пры ДУК "Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй". Асноўны напрамак работы: даследванне, захаванне і папулярызацыя культурнай спадчыны раёна. Сябры клуба - актыўныя творчыя жыхары раёна - праводзяць і прымаюць дзейны ўдзел у тэатральных сустрэчах, творчых майстар-класах, сямейных вандроўках па гістарычных месцах г. Брагіна. Кіруе клубам галоўны захавальнік фондаў музея Надзея Мялешка.