Вынікі круглага стала "Радыялагічная бяспека паўднёва-ўсходніх тэрыторый Гомельскай вобласці: міфы і рэальнасць"

Падчас круглага стала "Радыялагічная бяспека паўднёва-ўсходніх тэрыторый Гомельскай вобласці: міфы і рэальнасць" навукоўцы, урачы, прадстаўнікі ўлады, прэса і жыхары Брагінскага раёна абмеркавалі сучасныя ўмовы жыцця ў рэгіёне, мерапрыемствы па забеспячэнні бяспечнага асяродку для паспяховага развіцця і інфармавання насельніцтва.

Круглы стол праводзіўся ў рамках праекта "Развіццё патэнцыяла сеткі сямейных клубаў у Чарнобыльскай зоне з мэтай паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Пасля прагляду фільма і невялікага ўступу кіраўніка праекта Наталлі Аляксееўны Святкінай слова было нададзена старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў, экс-намесніку старшыні Брагінскага раённага выканкама Ганне Мікалаеўне Бабрынёвай. У сваім выступе Ганна Мікалаеўна расказала, што для арганізацыі кантроля, забеспячэння бяспекі і паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне шмат было зроблена сумесна з замежнымі партнерамі, у прыватнасці, у рамках праграмы CORE, адзначыла дзейнасць Брагінскага гістрычнага музея па мемарыялізацыі наступстваў катастрофы і падкрэсліла, што "якая б ні была эканамічная сітуацыя, якая б ні была палітычная сітуацыя, усё робяць людзі", а ўлічваючы тое, што ў Брагіне і Брагінскім раёне жывуць цікавыя і актыўныя людзі, раён будзе жыць і развівацца далей.

Галоўны ўрач Брагінскай раённай бальніцы Юры Алегавіч Крапоцін, распавядаючы пра ахову здароўя ў раёне, зазначыў, што асноўным фактарам, які ўплывае на захворваемасць і смертнасць, у тым ліку раннюю, з'яўляецца хранічны стрэс, выкліканы радыяфобіяй. Гэты ж фактар ўплывае і на тое, што можна назваць сацыяльнай занядбанасцю, г. зн. алкагалізацыя, неўладкаванасць, абыякавасць да ўласнага жыцця і жыцця блізкіх. Падчас гэтага выступу было зададзена пытанне пра тое, якая выпрацавана стратэгія па зніжэнні наступстваў забружвання і пераадоленню радыёфобіі. Ю.А. Крапоцін акрэсліў асноўныя напрамкі - здаровае харчаванне і здаровы лад жыцця.

Больш падрабязна на гэтае пытанне адказала Ірына Міхайлаўна Саўчанка, загадчык аддзела філіяла Беларускага аддзялення Расійска-беларускага інфармацыйнага цэнтра па праблемах катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Яна расказала пра трохузроўневы і трохступеньчаты кантроль прадуктаў харчавання, які існуе на дадзены момант у гаспадарках і на прадпрыемствах пацярпелых раёнаў, пра навуковыя інстытуты, якія праводзяць даследванні ў гэтым напрамку і выпрацоўваюць рэкамендацыі па забеспячэнні бяспекі ў вытворчай і іншых сферах, пра сістэму навучання жыхароў таму, як весці бяспечную і эфектыўную гаспадарку.

Размову пра работу з насельніцтвам у пацярпелых раёнах працягнула дырэктар Дбрачыннага фонда "Расток жыцця" Таццяна Ўладзіміраўна Катлабай, якая зазначыла, што асноўная работа на сёняшні час праводзіцца з дзецьмі. Менавіта з імі, па яе меркаванні, варта працаваць, каб пазбегнуць фарміравання ў іх фобіі. Акрамя таго, яна расказала пра маніторынг знешняга асяроддзя і прадуктаў харчавання з прыватных гаспадарак.

Пра вымярэнні і кантроль дэтальна можна было даведацца з выступу дазіметрыста цэнтра радыяцыйнага кантроля ў в. Краснае Анастасіі Пятроўны Фядосенка, якая займаецца вымярэннямі ўжо амаль 30 гадоў. Яна адзначыла, што кантроль ўзроўня радыяцыі, у прыватнасці, ў сыравіне і прадуктах, вёўся з самых першых дзён пасля катастрофы. Першапачаткова работа вялася агульная, па калектыўных гаспадарках, а ў 1990-я гады пачалася больш плотная работа і з насельніцтвам, ў прыватнасці, з асабістымі падсобнымі гаспадаркамі. Дзякуючы міжнароднаму супрацоўніцтву з'явілася магчымасць вымяраць нутраныя накапленні радыяцыі, быў праведзены аналіз крыніц гэтых накапленняў, у выніку чаго больш уважліва сталі адносіцца да лясных ягад і дзічыны, у якіх дагэтуль захоўваецца павышаны ўзровень радыянуклідаў, і прывучыць жыхароў раёна правяраць гэтыя прадукты. Анастасія Пятроўна адзначыла, што для бяспечнага жыцця на гэтай тэрыторыі трэба не так ужо і шмат - прытрімлівацца самых простых правілаў гігіены, харчавацца праверанай прадукцыяй і "сябраваць" з вадой.

Працягваючы тэму кантроля, Святлана Пятроўна Шкурко, урач-радыёлаг раённага цэнтра гігены і эпідэміялогіі, апісала структуру арганізацыі радыялагічнага кантролю. Яна адзначыла, што ў раёне працуюць два пункты кантролю атмасферы і пяць радыялагічных лабараторый, такім чынам, вядзецца сістэмны маніторынг, даныя якога адкрыты і прадастаўляюцца не толькі ў спецыялізаваныя цэнтры, але і любому, хто цікавіцца пытаннем.

Заключным быў выступ супрацоўніка Інстытута радыялогіі, кандыдата біялагічных навук Кацярыны Канстанцінаўны Нілавай. У сваёй пэзентацыі яна наглядна паказала, якія меры прымяняюцца для нейтралізацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, прадставіла прагноз зніжэння ўзроўню забруджвання глебы да 2046 года, а таксама прадаставіла інфармацыю пра сучасныя нормы утрымання радыёнуклідаў ў пракдуктах харчавання. Было адзначана, што беларускія нормы за апошія 30 гадоў сталі значна больш жорсткімі і на дадзены момант з'яўляюцца найбольш жорсткімі ў параўнанні з нормамі краін блізкага і далёкага замежжа.

З усяго сказанага падчас выступаў стала зразумела, што Брагінскі раён, як і іншыя раёны, што апынуліся ў Чарнобыльскай зоне, не проста прыдатны для жыцця, але і цалкам паспяхова развіваецца. Асноўныя праблемы, з якімі сутыкаюцца жыхары раёна, мала звязаны з радыяцыяй. Аднак страх у адносінах да раёна застаецца, прычым, у большай ступені, у жыхароў іншых, далёкіх ад Брагіна, рэгіёнах краіны і, як было адзначана ў каментарыях, гэта звязана з састарэлымі стэрэатыпамі і надахопам акутальнай інфармацыі пра раён.

У завяршэнні круглага стала была выказана прапанова скласці зварот да прэсы і іншых структур, які выкарыстоўваюць Чарнобыльскую тэму ў сваіх мэтах. Мэтай зварота павінна быць не толькі прадастаўленне інфармацыі пра актуальны стан раёна, але і заклік да аб'ектыўнасці і праўдзівага асвятлення тэмы.

Апроч гэтага жыхарам раёна была выказана рэкамендацыя наладжваць больш цесныя сувязі з прадстаўнікамі СМІ за межамі свайго раёна для больш эфектыўнага развейвання міфаў і стварэння станоўчага іміджа раёна па ўсёй рэспубліцы.

Спампаваць поўны тэкст выступаў (на рускай)

Глядзець фотарэпартаж


Данная публікацыя была падрыхтавана пры падтрымцы Еўрапейскага саюза. Адказнасць за змест данай публікацыі нясе грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж", і яна ні ў якой ступені не адлюстроўвае пункт гледжання Еўрапейскага саюза.