Навукова-даследчы палявы семінар па гісторыі і культуры Ўсходняга Палесся

11 і 12 жніўня ў межах работы сямейнага клуба «Натхненне» будзе праводзіцца навукова-даследчы палявы семінар па гісторыі і культуры Ўсходняга Палесся. Мэта семінара - прыцягненне ўвагі да гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна, збору і папулярызацыі нешматлікіх навуковых прац па гэтай тэме, што цалкам адпавядае задачам клуба, які ўжо напрацягу палутара гадоў праводзіць такую работу ў рамках праекта "Развіццё патэнцыяла сеткі сямейных клубаў у Чарнобыльскай зоне з мэтай паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Семінар стане новым этапам у рабоце клуба, бо выводзіць яе на міжнародны ўзровень, збіраючы даследчыкаў рэгіёна не толькі з Беларусі, але і з суседніх краін - Расіі і Украіны.

Тэматыка семінара ахоплівае гісторыю Ўсходняга Палесся ад ранняга сярэднявечча да пачатку ХХ ст., пытанні фарміравання народаў і нацый, захавання народнай культуры, рэканструкцыі архітэктурных помнікаў рэгіёна. Тэмы, якія прапануюцца для абмеркавання, будуць цікавыя не толькі даследчыкам, але і супрацоўнікам музееў, настаўнікам гісторыі, а таксама тым, хто цікавіцца гісторыяй і культурай гэтага рэгіёну. Семінар будзе праходзіць ў адкрытай форме і завершыцца круглым сталом, дзе ўдзельнікі змогуць абмяняцца меркаваннямі.

У семінары прымуць удзел:

  • Антон Ввядзенскі - культурны антраполаг (г. Санкт-Пецярбург, Расія)
  • Анастасія Юнгіна - аспірантка Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы (г. Мінск, Беларусь)
  • Станіслаў Чарапко - кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (г. Гомель, Беларусь)
  • Ігар Кандрацьеў - кандыдат гістарычных навук, дацэнт, Чарнігаўскі нацыянальны педагагічны ўніврсітэт імя Т.Г. Шаўчэнкі (г. Чарнігаў, Украіна)
  • Юлія Літвінава - рамесніца, фалькларыст, удзельніца Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (г. Мінск, Беларусь)
  • Раман Яраш - музыкант, фалькларыст, удзельнік Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (г. Мінск, Беларусь)
  • Аляксандр Гронскі - кандыдат гістарычных навук, дацэнт, беларусі дзяржаўны універсітэт іінфарматыкі і радыёэлектронікі (г. Мінск, Беларусь)
  • Мікалай Волкаў - аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, Беларусь)

Месца правядзення: Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй (г.п. Брагін, вул. Савецкая, 79)

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 29 763 23 11 (Наталля Аляксееўна)
                                                                          +375 29 371 98 30 (Надзея)