27 і 28 лютага 2015 года невялікая дэлегацыя актывістаў з Брагіна наведала Мінск. Прыехалі супрацоўнікі Брагінскага гістарычнага музея з карціннай галерэяй, настаўнікі, работнікі дамоў народнай творчасці. За два дні паспелі ввльмі шмат. Сустрэліся з экспертам праекта «Развіццё патэнцыяла сеткі сямейных клубаў у Чарнобыльскай зоне з мэтай паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі» па камунікацыі Ганнай Выгоннай. Наведалі Нацыянальны мастацкі музей у суправаджэнні валанцёра праекта навуковага супрацоўніка музея Дзмітрыя Салодкага. Схадзілі ў Музей гісторыі горада Мінска. Пазнаёміліся са сталіцай падчас агляднай экскурсіі «Мінск сто год таму». Але галоўнай мэтай візіта было наведванне выставы-кірмаша «Млын». «Наведванне выставы-кірмаша «Млын» парадавала разнастайнасцю форм, метадаў, тэхнік і відаў прадстаўленых для наведвальнікаў сувенірных і побытавых вырабаў і форм, розных лялек, мяккіх і вязаных цацак, паштовак, настенных прадметаў і шмат чаго яшчэ» - з захапленнем кажа Надзея Мялешка, галаўны захавальнік фондаў Брагінскага гістарычнага музея с карціннай галерэяй.
Данная публікацыя была падрыхтавана пры падтрымцы Еўрапейскага саюза. Адказнасць за змест данай публікацыі нясе грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж", і яна ні ў якой ступені не адлюстроўвае пункт гледжання Еўрапейскага саюза.