Сустрэчы сямейных клубаў у лістападзе

Сямейныя клубы Брагінскага і Лоеўскага раёнаў зноў сустрэнуцца ў сярэдзіне лістапада, каб скаардынаваць і абмеркаваць унутры і міжклубныя мерапрыемствы.

Праграма сустрэч:

15 лістапада (серада)

15.00- 16.30

Сустрэча ў в. Малейкі з жыхарамі вёсак Малейкі і Вуглы, з мэтай абмеркавання краязнаўчай ініцыятывы. Экскурсія па вёсцы, абмеркаванне вынікаў. Сустрэча з сям'ёй Наталлі Захожай, знаёмства з краезнаўчымі матэрыяламі, сабранымі ў старажылаў.

16 лістапада (чецьвер)

9.00-11.00

Абмеркаванне плана правядзення і неабходных рэсурсаў для семінара па тэме «Традыцыйны лялечны тэатр «Батлейка», запланаванага на 16 снежня ў г. Лоеве. Абмеркаванне плана будучых мерапрыемстваў клуба «Мікуляначка», у тым ліку распрацоўка квэста «Мікулянскія забавы».

11.00 -12.00

Экскурсія па в. Мікулічы: школьны музей, месца старога млына, старая царква.

13.00-15 00

Экскурсія па в.Вуглы: школьны этнаграфічны пакой, урочышча.

17.00 – 19.00

Абмеркаванне калядных мерапрыемстваў і спектакля ў клубе «Натхненне» г. Брагін.

17 лістапада (пятніца)

10.00-12.00

Экскурсія па в. Малвжын. Сустрэча са старажыламі в. Асарэвічы.

12.00- 14.00

Мерапрыемствы ў сямейным клубе «У будучыню з надзеяй»: песенны майстар-клас А.М. Бяляўскай, занятак Д.М. Панятоўскай. Месца правядзення в. Асарэвічы.

18 лістапада (субота)

9.00- 15.00

Паездка па краязнаўчым маршруце: Гдзень, Жары, Камарын, Галкі.

15.00-18.00

Абмеркаванне маршрута і плана краязнаўчай часткі семінара 16 снежня, раз'ясненне задання па складанні экскурсийнага тэкста да 16 снежня.

19 лістапада (нядзеля)

9.00 – 11.00

Сустрэча са старажыламі вв. Сялец, Тэльман, Малейкі.

Паездка па наваколлі в. Майскі: унікальная ландшафтная зона.