Сямейныя клубы Брагінскага і Лоеўскага раёнаў зноў сустрэнуцца ў сярэдзіне лістапада, каб скаардынаваць і абмеркаваць унутры і міжклубныя мерапрыемствы.
Праграма сустрэч:
15 лістапада (серада)
15.00- 16.30
Сустрэча ў в. Малейкі з жыхарамі вёсак Малейкі і Вуглы, з мэтай абмеркавання краязнаўчай ініцыятывы. Экскурсія па вёсцы, абмеркаванне вынікаў. Сустрэча з сям'ёй Наталлі Захожай, знаёмства з краезнаўчымі матэрыяламі, сабранымі ў старажылаў.
16 лістапада (чецьвер)
9.00-11.00
Абмеркаванне плана правядзення і неабходных рэсурсаў для семінара па тэме «Традыцыйны лялечны тэатр «Батлейка», запланаванага на 16 снежня ў г. Лоеве. Абмеркаванне плана будучых мерапрыемстваў клуба «Мікуляначка», у тым ліку распрацоўка квэста «Мікулянскія забавы».
11.00 -12.00
Экскурсія па в. Мікулічы: школьны музей, месца старога млына, старая царква.
13.00-15 00
Экскурсія па в.Вуглы: школьны этнаграфічны пакой, урочышча.
17.00 – 19.00
Абмеркаванне калядных мерапрыемстваў і спектакля ў клубе «Натхненне» г. Брагін.
17 лістапада (пятніца)
10.00-12.00
Экскурсія па в. Малвжын. Сустрэча са старажыламі в. Асарэвічы.
12.00- 14.00
Мерапрыемствы ў сямейным клубе «У будучыню з надзеяй»: песенны майстар-клас А.М. Бяляўскай, занятак Д.М. Панятоўскай. Месца правядзення в. Асарэвічы.
18 лістапада (субота)
9.00- 15.00
Паездка па краязнаўчым маршруце: Гдзень, Жары, Камарын, Галкі.
15.00-18.00
Абмеркаванне маршрута і плана краязнаўчай часткі семінара 16 снежня, раз'ясненне задання па складанні экскурсийнага тэкста да 16 снежня.
19 лістапада (нядзеля)
9.00 – 11.00
Сустрэча са старажыламі вв. Сялец, Тэльман, Малейкі.
Паездка па наваколлі в. Майскі: унікальная ландшафтная зона.