Весна

Працоўная паездка ў Лоеў і Брагін

20-28 мая 2017 г. адбылася паездка ў Брагінскі і Лоеўскі раёны, падчас якой кіраўнік праекта разам з валанцёрамі і ўдзельнікамі клуба "Нашчадкі Лоя" наведалі Днепра-Сожскі біялагічны заказнік, абмеркавалі пытанні арганізацыі і зместу навукова-папулярных чтанняў, што мяркуецца правесці ў Лоеве ў жніўні, правялі конкурс міні-ініцыятыў ў Брагінскім раёне.

30.05.2017

Працоўная паездка па Брагінскім раёне. Май 2017

10-14 мая 2017 г. адбылася чарговая працоўная паездка па Брагінскім раёне кіраўніка праекта. Падчас паездкі абмяркоўваліся пытанні турыстычнай атрактыўнасці раёна, праводзіліся кансультацыі і вырашаліся арганізацыйныя пытанні падрыхтоўкі да Фестываля "Мікулянскія забавы", а таксама інфармацыйныя сустрэчы па пытаннях праектнай дзейнасці.

18.05.2017

IV Адукацыйны семінар

З 1 па 5 сакавіка 26 удзельнікаў сямейных клубаў, якія адкрыты ўжо не толькі ў Брагінскім, але і ў Лоеўскім раёне, прымалі ўдзел у рабоце чацьвёртага навучальнага семінара «Сямейныя клубы я сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна».

09.03.2017

Брагінскі кірмаш дзень першы

Першы дзень свята "Брагінскі кірмаш" можна назваць тэатральным. Напрацягу ўсяго дня на розных пляцоўках было паказана некалькі спектакляў і тэатралізаваных прадстаўленняў у выкананні мясцовых аматараў тэатра і запрошаных гасцей.

13.05.2016
Subscribe to RSS - Весна