10-14 мая 2017 г. адбылася чарговая працоўная паездка па Брагінскім раёне кіраўніка праекта. Падчас паездкі абмяркоўваліся пытанні турыстычнай атрактыўнасці раёна, праводзіліся кансультацыі і вырашаліся арганізацыйныя пытанні падрыхтоўкі да Фестываля "Мікулянскія забавы", а таксама інфармацыйныя сустрэчы па пытаннях праектнай дзейнасці.