апісанне
Фотографии событий, мероприятий, праздников
Фестываль сямейных клубаў «Мікулянскія забавы» адбыўся 27 мая ў в. Мікулічы Брагінскага раёна і сабраў гасцей з усяго раёна, а таксама з Лоева і Мінска.
20-28 мая 2017 г. адбылася паездка ў Брагінскі і Лоеўскі раёны, падчас якой кіраўнік праекта разам з валанцёрамі і ўдзельнікамі клуба "Нашчадкі Лоя" наведалі Днепра-Сожскі біялагічны заказнік, абмеркавалі пытанні арганізацыі і зместу навукова-папулярных чтанняў, што мяркуецца правесці ў Лоеве ў жніўні, правялі конкурс міні-ініцыятыў ў Брагінскім раёне.
10-14 мая 2017 г. адбылася чарговая працоўная паездка па Брагінскім раёне кіраўніка праекта. Падчас паездкі абмяркоўваліся пытанні турыстычнай атрактыўнасці раёна, праводзіліся кансультацыі і вырашаліся арганізацыйныя пытанні падрыхтоўкі да Фестываля "Мікулянскія забавы", а таксама інфармацыйныя сустрэчы па пытаннях праектнай дзейнасці.